Узнагарода была заснаваная сёлета Цэнтральнаеўрапейскім форумам (CEF). Першай лаўрэаткай прэміі стала Святлана Алексіевіч. Запрашальны ліст падпісаў прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска, які адзначыў важнасць дзейнасці беларускай пісьменніцы. «Вашая прысутнасць на цырымоніі будзе гонарам для народу маёй краіны», — напісаў ён.

У кансультатыўную Раду форума ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Адам Міхнік (Польшча), Міклаш Харасці (Венгрыя), Славенка Дракуліч (Харватыя), іншыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.

Цырымонія ўручэння прэміі, прымеркаваная да ўгодкаў падзей 1989 года ў Чэхаславакіі, прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстання. Падчас уручэння быў зачытаны ўрывак з кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» у славацкім перакладзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?