lido.by
З наступнага тыдня ў рэстаране «Лідо» на праспекце Незалежнасці два тыдні будуць праводзіць рамонтныя работы, піша Tut.by.
— Бістро зачыніцца на час замены тэхнічнага абсталявання. Інтэр'ер і колькасць месцаў не зменіцца, — распавялі ў адміністрацыі ўстановы.
Два іншыя рэстараны-бістро «Лідо», па вуліцы Кульман і на Нямізе, будуць працаваць у штатным рэжыме.