Аэрапорт у Турцыі Batman, фота з Вікіпедыі

Аэрапорт у Турцыі Batman, фота з Вікіпедыі

Новазеландскае выданне Newshub апублікавала рэйтынг самых дзіўных і недарэчных назваў аэрапортаў у свеце.

Першы радок заняў аэрапорт Batman у Турцыі, які названы так у гонар аднайменнага горада Батмана. На другім месцы апынуўся аэрапорт Useless Loop («Бессэнсоўная пятля») у Аўстраліі. Ён знаходзіцца амаль за тысячу кіламетраў ад горада Перт і таксама атрымаў сваю назву ў гонар аднайменнага горада, у якім размешчаны.

Таксама выданне адзначыла авіяцыйную базу Moron («Дурань»), якая знаходзіцца ў Іспаніі і выкарыстоўваецца іспанскай і амерыканскай ваеннай авіяцыяй.

Акрамя гэтага, у спіс уключылі аэрапорт Eek (гук, які выказвае спалох ці засмучэнне) на Алясцы і аэрапорт Danger («Небяспека») у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0