На гэтым тыдні ў Брэсце пачаліся бясплатныя курсы ўкраінскай мовы. На іх запісалася больш за 20 чалавек. Сярод вучняў ёсць людзі сярэдняга веку, але большасць — моладзь.

Матывацыі розныя: хтосьці піша дыпломную работу пра падзеі ва Украіне, хтосьці хоча як след авалодаць мовай продкаў (напрыклад, на заняткі прыйшла ўнучка ўкраінскамоўнага пісьменніка з Кобрыншчыны Уладзіміра Кытаеўскага (1886-1940)).

Тэмай першага занятку сталі літары ўкраінскага алфавіту. Заняткі ў Брэсце вядуць універсітэцкія выкладчыкі. У будучыні на курсах чакаюць цікавых гасцей, найперш з Украіны.

Курсы арганізавала ўкраінскае навукова-педагагічнае таварыства «Берагіня» і консульства Украіны ў Брэсце. «Берагіня» брала на сябе пытанні па арганізацыі, консульства спецыяльна для заняткаў набыло новую магнітна-маркерную дошку.

Заняткі адбываюцца па панядзелках, а 17.45, у цэнтры горада — Брэсцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Пушкіна (набярэжная Ф.Скарыны, 32). Запісацца можна па тэлефоне +375297210205.

Курсы ўкраінскай мовы ў Брэсце - трэція па ліку пасля Мінска і Гомеля. Мінскія курсы адбываюцца ўжо два гады. Па пятніцах адна група пачаткоўцаў займаецца а 18-й у Цэнтры нацыянальных культур (Чычэрына, 19), другая а 18-й на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?