У Стаўбцоўскім раёне легкавік насмерць кіроўцу, які выйшаў на дарогу па дапамогу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Аварыя адбылася 22 лістапада каля 2.00 на 277-м км аўтадарогі М1. «34-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes Benz пры выездзе на транспартную развязку да трасы з'ехаў у кювет, але не пашкодзіў аўтамабіль. Самастойна выехаць у яго не атрымалася. Таму ён выйшаў на праезную частку, каб спыніць машыну і папрасіць дапамогі. Там яго ў паласе разгону збіла «Шкода Феліцыя», якой кіравала 57-гадовая жанчына, якая рухалася ў бок Мінска», - распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ мужчына загінуў на месцы. Як адзначылі ў ДАІ, магчыма, трагедыі на дарозе ўдалося б пазбегнуць, калі б мужчына быў у камізэльцы павышанай бачнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0