Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

У рэгіёнах і Мінску разглядаюць магчымасць павялічыць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Як стала вядома finance.tut.by, кошт праезду ў выпадку зацвярджэння тарыфаў вырасце на 5 капеек. Канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфаў на праезд пакуль не агучваюцца, зараз праходзіць іх ўзгадненне

У Мінску ў такім выпадку кошт праезду ў наземным транспарце вырасце да 65 капеек, у метро — да 70 капеек, у абласных цэнтрах на наземным транспарце - да 55 капеек.

Таксама разглядаецца магчымасць павышэння кошту праезду ў прыгарадным транспарце.

Апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў Мінску вырас з 1 лістапада мінулага года — на 5 капеек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0