Суд Пінска абвясціў прысуд доктару за неаказанне дапамогі пацыенту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.

Мужчына працаваў лекарам-тэрапеўтам у Пінскай цэнтральнай бальніцы. У ноч з 11 на 12 лютага, падчас дзяжурства, ён не аказаў медыцынскую дапамогу дастаўленаму ў прыёмнае аддзяленне хвораму. У той жа дзень 41-гадовы пацыент памёр.

Была прызначаная экспертыза, у дачыненні да доктара распачалі крымінальную справу. Суд прызнаў мужчыну вінаватым.

Яму прызначана пакаранне: паўтара года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама ён заплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (Br2450).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0