Пракуратура ў Берліне выставіла абвінавачанне ў датычнасці да забойства па меншай меры 36 тысяч чалавек у дачыненні да 95-гадовага былога члена СС, экс-ахоўніка канцлагера Маўтхаўзен падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе таблоід Bild.

Адзначаецца, што Вернер Г. працаваў у падраздзяленні СС, якое ахоўвала канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен на тэрыторыі Аўстрыі. Паводле выдання, цяпер ён жыве ў Берліне.

Цяпер зямельны суд Берліна павінен прыняць рашэнне аб зацвярджэнні абвінаваўчага акту.

Раней пракуратура Штутгарта таксама выставіла абвінавачанне ў датычнасці да забойства 13 тысяч 335 чалавек у дачыненні да 94-гадовага былога члена СС, экс-ахоўніка канцлагера «Аўшвіц-Біркенау».

Канцлагер Маўтхаўзен быў пабудаваны на базе гранітных каменяломняў ў 1938 годзе, адразу пасля далучэння Аўстрыі да нацысцкай Германіі. Ён стаў цэнтрам шырокай сістэмы лагераў, вядомай як Маўтхаўзен-Гузен, у якую ўваходзілі 49 філіялаў па ўсёй краіне.

У пачатку мая 1945 года лагер быў вызвалены амерыканскімі вайскоўцамі.

Ад 1938 да 1945 у Маўтхаўзене загінулі каля 90 тысяч чалавек з 70 краін, у тым ліку тысячы ваеннапалонных, сярод якіх Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант Дзмітрый Карбышаў. На сённяшні дзень вядомыя імёны больш як 81 тысячы загінулых, з іх 15 633 - грамадзяне СССР. Больш за ўсё ў Маутхаузене загінула грамадзян міжваеннай Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0