Кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у студзені 2019 года ў часе таргоў на біржы ICE ў Лондане апусцілася на 4,2% і склала $ 59,8 за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў.

У апошні раз, адзначае ТАСС, цана нафты гэтага гатунку знаходзілася ніжэй за ўзровень $ 60 за бараль 27 кастрычніка 2017 года.

Цэны на нафту пачалі рэзкае падзенне ў першай палове кастрычніка, цана маркі Brent знізілася прыкладна на 28%.

Расійская валюта на гэтым фоне зніжаецца да даляра і еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0