У Мінскім раёне затрыманы мужчына за незаконнае абарачэнне зброі і наркотыкаў. У крымінальным асяроддзі ён мае статус «злодзея ў законе» і мянушку Рашад Гянджынскі, паведамляе МУС.

Яго сапраўднае імя — Рашад Мамед аглы Ісмаілаў. Яго затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі пры сілавой падтрымцы байцоў САХР унутраных войскаў.

Мужчына 1978 года нараджэння і яшчэ чацвёра ўдзельнікаў яго злачыннай групы знаходзіліся ў адным з гасцінічных комплексаў Мінскага раёна. У арандаваным доміку і іх асабістым аўтатранспарце выявілі пісталет Макарава, пісталет ТТ, 14 баявых патронаў. Акрамя зброі і боепрыпасаў, у фігурантаў знойдзены гашыш.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа. Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, Рашад Мамед аглы Ісмаілаў з'яўляецца так званым «сматрашчым» за азербайджанскай дыяспарай Украіны. Ён уваходзіць у найбліжэйшы асяроддзе зладзеяў у законе Надзіра Саліфава (Лоту Гулі) і Вагіфа Сулейманава (Вагіф Бакінскі).

Рашад Мамед аглы Ісмаілаў і затрыманыя ўдзельнікі яго злачыннай групы неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны. Яны з'яўляліся фігурантамі крымінальных спраў, заведзеных па фактах здзяйснення карысліва-гвалтоўных злачынстваў у дачыненні да бізнэсменаў — выхадцаў з Азербайджана, якія валодаюць гандлёвымі цэнтрамі і аптовымі рынкамі ў розных рэгіёнах Расіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0