Ларыса Геніюш і Бона Сфорца, Тадэвуш Касцюшка і Іван Якубоўскі, Уладзімір Караткевіч і Марк Шагал, Леў Сапега і Пётра Машэраў - дзясяткі найважнейшых постацяў нашага мінулага сабраліся на адным здымку, каб павіншаваць Беларусь з 2019-м годам.
Каляндар «Нашай гісторыі» - выдатны падарунак на зімовыя святы для родных, сяброў, калег.
Яркія колеры, вялікі памер (А2), выразная каляндарная сетка, а таксама найважнейшыя святочныя даты і гістарычныя юбілеі на кожны месяц. А для цікаўных - яшчэ і гульня.
Ці здолееце пазнаць усіх герояў на агульным здымку? Калі хтосьці выклікае сумневы - не бяда: кожны персанаж мае непрыкметны нумарок, а ўнізе календара пад адпаведным нумарам зможаце знайсці яго імя.
Шукайце каляндар ад «Нашай гісторыі».
Мінск
«Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72, метро «Акадэмія навук»), філіі «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46);
Symbal.by (пр. Машэрава, 18);
гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай, крамы 37-38, 41—42);
«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе);
«Мой модны кут» (Цэнтр «Маскоўска-Венскі», павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці, 58);
«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»);
«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9);
кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00—14.00), месца 78б.
Поштай ці з дастаўкай на дом
можна замовіць каляндар праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by.
Гродна
«Цудоўня» (вул. Кірава, 3).
Брэст
«Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55).
Каментары