Маладыя музыкі напісалі песні на вершы маладых паэтаў. Арганізатары конкурсу «Заспявай-5» - у захапленні, піша Тузін. І згаладнелыя па добрых тэкстах слухачы таксама!

Ёсць на «Радыё Сталіца» цудоўны праект «Ведай нашых», які дае слова маладым беларускім музыкам. Але часта тамтэйшыя песні няёмка слухаць праз слабыя тэксты.

Відаць, паэзія адышла ў беларускай музыцы на нейкі вельмі далёкі план. Тым больш цяжка гэта прыняць пасля геніяльных тэкстаў Фёлікса Аксёнцава, Міхала Анемпадыстава, Змітра Лукашука, Лявона Вольскага…

І вось журышся сабе - і раптам выяўляецца, што ў нас столькі талентаў - варта толькі аб'явіць конкурс (дзякуй Паўлу Бераговічу і Сяргею Будкіну). 25 музыкаў да 30 гадоў стварылі песні на вершы намінантаў прэміі «Дэбют». Тут і рамантычны жаночы вакал, і песні менестрэляў, і рок-прыветы з 90-х, і метал, і электроніка… І ўсё на найлепшыя тэксты сучаснасці, самы пульс эпохі.

Цяпер журы абярэ трох найлепшых, якім дапамогуць правесці канцэрты і запісаць уласныя песні. Адзін пераможца атрымае ад фонда Паўла Бераговіча яшчэ і 1500 рублёў. Апрача таго, усіх удзельнікаў чакае трохдзённая адукацыйная сесія.

Вось героі-музыкі: Павал Козiч & Цiхан Букраба, Анастасія Казакова, «Лiхтар», Maximalism, Mikita (Мікіта Ігнаценка), Соф’я Астапюк, Roman Voloznev, BarRokka, Ігар Палынскі, Lear (Валерыя Суравіцкая), Absolem Cloud, Ігнат Селюн (L-Tanig), «Район119», Dymna Lotva, Леся Стасевіч, Ксенія Вальшонак, Atesta, Уладзіслаў Лепяшынскі ft. Lear, Vojstrau, Арцём Петрашэвіч і Міхась Ліпскі, Вольга Дзевялтоўская і Алег Кецмур, Раман Найдзёнцаў, Renoir Project, «Холст Драйзера», iLi Family.

А вось героі-паэты: Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Ігар Кулікоў, Віялета Пачкоўская, Уладзь Лянкевіч, Наста Манцэвіч, Аляксей Арцёмаў, Кірыла Анохін, Алесь Плотка, Ірына Бельская, Мікіта Найдзёнаў, Анхела Эспіноса Руіс, Ганна Комар.

Конкурс для музыкаў, але вынік яго цешыць і літаратурным адкрыццём: аказваецца, вакол столькі патэнцыйных рок-тэкставікоў! Пішыце яшчэ, калі ласка!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?