Яшчэ чатыры чалавекі з трох гарадоў Беларусі далучыліся да моладзевай галадоўкі. Маладафронтаўцы Валер Мацкевіч з Бабруйску, Наста Азарка зь Нясьвіжу, няпоўнагадовая актывістка Віка Кутырла з Жодзіна й актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Качарова з Магілёва.

У галадоўцы цяпер бяруць удзел каля 40 чалавек з розных гарадоў Беларусі.

Як паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту», асноўныя патрабаваньні галадоўнікаў – спыніць крымінальныя справы на актывістаў «Маладога фронту», вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць перасьлед хрысьціянаў, што выказваюць падтрымку маладафронтаўцам.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0