Фота: Алесь Дастанка, kurjer.info.

Фота: Алесь Дастанка, kurjer.info.

Канцэрт у Слуцкім ГДК, прысвечаны Дню герояў, адзначыўся невялікім здарэннем. Адразу пасля першай песні гурта Zanzibar, вядучы паведаміў - патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што ўдзельнікі групы павінны зняць маскі, піша kurjer.info

У гэты дзень, 24 лістапада, у Слуцку выступілі салігорская «Харачакра», паэт Андрэй Хадановіч, мінскі гурт Zanzibar і легенда беларускага року Лявон Вольскі. Мерапрыемства сабрала каля 200 гледачоў. Гэта былі случчакі, госці з Мінска і Вільнюса. 

Група Zanzibar выступае ў масках - такі яе сцэнічны вобраз. І ледзь скончыліся акорды першай песні, Павел Свярдлоў, вядучы канцэрту, перапыніў выступ і абвясціў: «Першы раз на сваёй практыцы бачу і чую … нам патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што нельга ў Слуцку выступаць у масках … Калі ў Слуцку нельга выступаць у масках… Калі шчыра, то я думаю, што трэба зайчыкаў, якія па плошчы ходзяць, Дзеда Мароза, арыштаваць,. лісічак».

Саліст каманды Zanzibar падзякаваў міліцыі за клопат і сказаў, што яны працягнуць выступіць без масак. Ён толькі папрасіў фатографаў і гледачоў: «Будзем удзячны, калі вы не будзеце здымаць нашы твары».

Крыху пазней, калі на сцэну выйшаў хэдлайнер канцэрта - Лявон Вольскі - хтосьці з залы папрасіў яго зняць акуляры. У адказ на здзіўленне глядач растлумачыў - у акулярах выступаць таксама нельга, як і ў масках. Гэтае тлумачэнне выклікала ў зале смех.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0