25 лістапада падчас міжнароднага фестывалю «Бярэзіна 2018» адбылася рэканструкцыя бітвы Расійскай імператарскай арміі з войскам Напалеона, піша БелТА.

У відовішчнай бітве ўзялі ўдзел ваенна-гістарычныя клубы і аб'яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі касцюма, узбраення, даспехаў і рыштунку XIX стагоддзя - 600 уніфармістаў, 110 коннікаў і артыллерыя.