Усё адбылося раніцай у Першамайскім раёне сталіцы. У міліцыю звярнуўся таксіст, які сказаў, што вазіў падазронага пасажыра, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Мужчына вонкава нагадаў кіроўцу наркамана, які ездзіў па некалькіх адрасах. Таксіст патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў наступны адрас, на які меўся павезці пасажыра. Супрацоўнікі наркакантролю неадкладна выехалі па ўказаным адрасе. Падазроны мужчына быў затрыманы каля дома па вул. Калініна. Пры сабе ў яго было знойдзена і канфіскавана спрэсаванае рэчыва карычневага колеру і белае парашкападобнае рэчыва.

Экспертыза выявіла, што рэчыва карычневага колеру з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашыш, а парашкападобнае рэчыва змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва амфетамін (фенамін).

Затрыманы — 26-гадовы мінчук, які працуе арганізатарам канцэртаў у адным са сталічных клубаў. Ён растлумачыў, што набыў забароненыя рэчывы праз інтэрнэт-краму, а потым забіраў іх у закладках. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0