У Беларусі плануюць у 2019 годзе зменшыць аб'ёмы дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі. Пра гэта пасля нарады ў Лукашэнкі распавёў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БелТА.
«Скарачаем ў наступным годзе падтрымку рэальнаму сектару эканомікі на 10% у адпаведнасці з патрабаваннем кіраўніка дзяржавы. Перанакіроўваем гэтыя сродкі на капітальныя бюджэтныя інвестыцыі, падтрымку насельніцтва», — заявіў міністр.