Крымінальны пераслед рэдактара Tut.by Ульяны Бабаед і аглядальніка БелаПАН Таццяны Каравянковай па «справе БелТА» спынены, паведамляе Tut.by.

Бабаед і Каравянкова, акрамя кампенсацыі раней выстаўленай страты, заплацілі штраф 30 базавых велічынь (735 рублёў).

22 лістапада яшчэ двух фігурантаў справы, карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўлюка Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага, вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.

Таксама 22 лістапада галоўнаму рэдактару ​​партала Tut.by Марыне Золатавай выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Усім фігурантам быў прад'яўлены пазоў аб страце. Яго сумы вар'іруюцца ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0