26 лістапада ў Брэсце 31-гадовага расіяніна асудзілі за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу 23,5 кілаграма гашышу, паведамляе прэс-служба абласнога суда.

Мужчына схаваў кантрабанду за абшыўкай машыны і паспрабаваў заехаць з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску. Супрацоўнікі мытні знайшлі наркотык і затрымалі перавозчыка.

Суд прызнаў расіяніна вінаватым і прызначыў яму 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0