Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў у інтэрв'ю The Wall Street Journal, што плануе павысіць да 25% імпартныя пошліны на кітайскія тавары коштам да 200 мільярдаў.

За чатыры дні да сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Аргенціне Трамп назваў «вельмі малаімавернай» перспектыву таго, што ён па просьбе Кітая пачакае з чарговым павышэннем пошлін, вызначаным на 1 студзеня 2019 года.

Паводле яго слоў, магчыма толькі пагадненне, па якім КНР адкрые краіну для амерыканскіх тавараў. Таксама Трамп заявіў, што калі перамовы з кітайскім лідарам не ўвянчаюцца поспехам, ён увядзе пошліны на ўвесь астатні кітайскі імпарт. Новыя пошліны могуць закрануць ноўтбукі і iPhone, на якія пакуль не распаўсюджваюцца тарыфы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0