УНН

УНН

На кантрольна-прапускных пунктах у Херсонскай вобласці Украіны на мяжы з Крымам ўведзены абмежаванні для грамадзян Расіі. Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на кіраўніка Херсонскай абласной адміністрацыі Андрэя Гардзеева.

Гаворка ідзе пра прапускных пунктах «Чаплінка», «Каланчак» і «Чонгар». «Пункты пропуску зараз працуюць у рэжыме абмежаванага перасячэння адносна грамадзян Расійскай Федэрацыі. Як туды, так і назад», — сказаў Гардзееў і ўдакладніў, што украінцаў прапускаюць у абодва бакі без абмежаванняў. Кіраўнік адміністрацыі не стаў удакладняць, ці звязаныя гэтыя абмежаванні з канфліктам у Керчанскім праліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0