У Чувашыі суд вынес прысуд Сяргею Ільіну, які ваяваў у Данбасе на баку Украіны і пазней быў затрыманы ў Расіі з наркотыкамі. Аб гэтым паведамляецца на сайце рэгіянальнага СУСК Расіі.

Крымінальную справу супраць Ільіна распачалі ў пачатку красавіка 2018 года. Па дадзеных следства, ён прыехаў у Кіеў у лістападзе 2014 года, там стаў членам батальёна «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў» і прайшоў спецыяльную падрыхтоўку.

Затрыманы ён быў у лютым 2018 года ў Чувашыі. Ільіна арыштавалі за незаконны збыт наркатычных сродкаў. Падчас затрымання ў яго канфіскавалі больш за 11,5 грама наркотыкаў.

Ільіна прызналі вінаватым па чатырох артыкулах КК РФ: «Удзел найміта ва ўзброеным канфлікце», «Рэабілітацыя нацызму»; «Узбуджэнне нянавісці і варожасці» і «Заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Суд прыгаварыў Ільіна да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, са штрафам у памеры 50 тысяч рублёў. Акрамя таго, яму два гады забаронена займацца адміністраваннем інтэрнэт-сайтаў, форумаў, чатаў і груп у сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0