Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не зможа пераабрацца на гэтую пасаду, лічыць прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе ТАСС.
Фота: kremlin.ru.
«Відавочна, што сёння дзеючы прэзідэнт Парашэнка не мае шанцаў пры цяперашнім раскладзе перамагчы на выбарах і нават, можа быць, шанцаў выйсці ў другі тур», — заявіў Мядзведзеў журналістам.
Паводле яго слоў, для таго каб дамагчыся некаторых прэферэнцый у барацьбе за гэты пост, і была зроблена «правакацыя з парушэннем межаў тэрытарыяльнага мора Расіі ў Керчанскім праліве».
Канфлікт паміж Расіяй і Украінай абвастрыўся ў нядзелю, 25 лістапада, калі расійскае ФСБ захапіла 2 бранятанкеры і буксір ВМС Украіны з украінскімі сілавікамі на борце.