Леанід Міховіч.

Чытайце таксама: Мітрапаліт Павел: Баптысты як цыганы — агітуюць, пакуль не аббяруць чалавека ВІДЭА

Епіскап Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Беларусі Леанід Міховіч асудзіў заявы праваслаўнага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла пра баптыстаў, у якіх той назваў іх сектантамі, параўнаў іх негатыўна з цыганамі і заклікаў не кантактаваць з імі на рэлігійныя тэмы.

«Мы лічым такія заявы ў адрас іншых вернікаў або асоб іншай нацыянальнасці недапушчальнымі, асабліва ад чалавека, які займае такое высокае становішча. Гісторыя і культура Беларусі вучыць нас памяркоўнасці і зычлівасці ў дачыненні да людзей любых нацыянальнасцяў і вернікаў розных канфесій, улічваючы, што права на свабоду веравызнання замацавана законам», — заявіў ён.

Леанід Міховіч выказаў надзею, што мітрапаліт Павел прызнае сваю памылку. «Памятаючы запаведзі Хрыста, будзем дабраслаўляць тых, хто нас праклінае, чыніць добрае ненавіснікам нашым і маліцца за крыўдзіцеляў», — сказаў епіскап.

«Жадаем дасраслаўлення і дастатку ўсім народам, што насяляюць наш прыгожы край, у тым ліку цыганам, і асабліва цыганам-баптыстам, якія ёсць у нашых цэрквах», — падкрэсліў Леанід Міховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0