Хлопец напаў на супрацоўніка інкасатарскай службы ў Брэсце, паведамляе Следчы камітэт.
Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада каля 19.30 на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Брэсце.
Інкасатар выходзіў з пункта абмену валют, калі на яго з электрашокерам яго напаў 33-гадовы берасцеец. Ён пасправаў выхапіць сумку з грашыма — не атрымалася. Але з сумкі вываліўся адзін пачак купюр, і падазраваны спрабаваў уцячы хаця б з ім. Але і тут нічога не атрымалася — нападніка паспеў схапіць другі інкасатар.
Заведзена крымінальная справа за рабаванне.
0
0
0
0
0
0