Помнік Міндоўгу (Міндаўгасу) у Вільні.

Помнік Міндоўгу (Міндаўгасу) у Вільні.

У наступным годзе ў гістарычным цэнтры Наваградка плануецца збудаванне коннага помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу.

Пра гэта паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Вячаслаў Лаўрашчук.

У 2009 г. будзе адзначацца 1000‑годдзе першага ўзгадвання Літвы ў летапісах і 965‑годдзе Наваградка — першай сталіцы ВКЛ. Над праектам коннай статуі працуе менскі скульптар Генадзь Буралкін. Ён прапануе адліць з бронзы Міндоўга з мячом на кані і ўстанавіць гэтую кампазіцыю на каменным пастаменце.

«Разам з тым дакладнае месца ўзвядзення помніка пакуль не вызначана, як і дата яго адкрыцця», — сказаў В.Лаўрашчук.

Паводле яго слоў, ураджэнец Наваградка Павел Касцюкевіч стварыў у Маскве Нацыянальны інвестыцыйны фонд Беларусі («Навагрудак») для збору сродкаў і аказання фінансавай дапамогі ў рэалізацыі гэтага і іншых праектаў, накіраваных на аднаўленне гісторыка‑культурнай спадчыны горада і ўшанаванне памяці дзеячаў айчыннай гісторыі, навукі і культуры, чыё жыццё звязана з Наваградкам.

«Кіраўніцтва горада падтрымлівае праект ўзвядзення помніка, аб чым сведчаць публікацыі гэтага года ў рэспубліканскіх выданнях «Голас Радзімы» (дадатак да газеты «Советская Белоруссия») ад 31 ліпеня і «Звязда» ад 6 жніўня, падрыхтаваных вядомымі беларускімі вучонымі Міхаілам Касцюком, Вячаславам Чамярыцкім і Адамам Мальдзісам», — зазначыў В.Лаўрашчук.

БелаПАН

Дарэчы, 11 ліпеня 1918 г. каралём Літвы пад іменем Міндоўг ІІ быў абраны у акупаванай немцамі Вільні быў абраны князь Вюртэмбергскі Вільгельм фон Урах.

Пракараляваў ён да 2 лістапала 1918 г., калі рашэнне аб абранні караля было анулявана і ўлада перайшла да Часовага ўраду Літвы.

Глядзі яшчэ:
Міндоўг - чалавек, які любіў парукавадзіць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0