Сёння было задаволена хадайніцтва яшчэ аднаго рэдактара TUT.BY Ганны Ермачонак аб спыненні крымінальнага пераследу на падставе арт. 86 КК (Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).

Ганна Ермачонак заплаціла адміністрацыйны штраф 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Зараз па «справе БЕЛТА» яна праходзіць як сведка. Падпіска аб нявыездзе адменена, забарона на выезд з краіны знята. У аўторак быў спынены крымінальны пераслед яшчэ пяці супрацоўнікаў TUT.BY. Раней адміністрацыйныя штрафы заплацілі яшчэ некалькі журналістаў, якія праходзяць па справе.

На дадзены момант, паводле інфармацыі TUT.BY, абвінавачанымі па «справе БЕЛТА» застаюцца галоўны рэдактар ​​парталу Марына Золатава і галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына. Марыну Золатава абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі. Ірына Леўшына абвінавачваецца па ч.2 349 артыкула (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), па якому было прад'яўленае абвінавачванне і астатнім фігурантам справы. Усяго ж па ім праходзіла 15 журналістаў і рэдактараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?