Аляксандр Лукашэнка прысутнічае ў храме Хрыста Збаўцы на цырымоніі адпявання патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Аляксія ІІ.

Кіраўнік беларускай дзяржавы спецыяльна прыехаў у Маскву для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах ў сувязі са смерцю кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы.


Фота ИТАР-ТАСС
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у храм незадоўга да пачатку адпявання і стаў каля труны Аляксія ІІ. Крыху пазней месца побач з прэзідэнтам Беларусі заняў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

На цырымоніі таксама прысутнічаюць прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Малдовы Уладзімір Варонін, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч, прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш, прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты.

Развітацца з Аляксіем II у расійскую сталіцу прыехалі таксама многія палітыкі з краін СНД і Балтыі: сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Раіса Багатырова, кіраўнік Партыі рэгіёнаў Украіны Віктар Януковіч, міністры замежных спраў Эстоніі і Латвіі Урмас Паэт і Марыс Рыекстыньш і іншыя.

Акрамя таго, аддаць даніну павагі кіраўніку Рускай праваслаўнай царквы прыбылі высокапастаўленыя рэлігійныя дзеячы іншых канфесій.

Адпяванне Аляксія II праводзіцца паводле асаблівага манаскага чыну. Пасля адпявання труна з целам Аляксія II пад памінальны бой званоў будзе абнесена вакол храма Хрыста Збаўцы. Затым жалобная працэсія накіруецца праз цэнтр Масквы да Богаяўленскага сабора, дзе і будзе пахаваны патрыярх.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0