У сераду, 28 лістапада, пасля закрыцця выбарчых участкаў сацыёлагі абвясцілі вынікі экзітполаў другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, паведамляе Rustavi2.

У другім туры лідзіруе Саламэ Зурабішвілі, якую падтрымлівае партыя «Грузінская мара» — 55% галасоў выбаршчыкаў. Яе супернік кандыдат ад апазіцыйнага аб'яднання «Сіла ў адзінстве» Грыгол Вашадзэ атрымаў 45% галасоў.

Кандыдатаў аб'ядноўвае адсутнасць сімпатый да Расіі і курс на збліжэнне з ЕС і НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0