Саламэ Зурабішвілі, якая выйграла прэзідэнцкія выбары ў Грузіі, не лічыць, што зараз прыдатны час для супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю BBC.

«Не думаю, што, пакуль Расія паводзіць сябе так, як цяпер, з улікам таго, што адбываецца на лініі акупацыі, дзе выкрадаюць людзей, і гэтая лінія рухаецца ўглыб нашай тэрыторыі, усё бліжэй да Тбілісі… з улікам таго, як Расія цяпер паводзіць сябе ў дачыненні да Украіны, не думаю, што ўсё гэта азначае, што мы можам проста зараз перайсці да супрацоўніцтва», — заявіла Зурабішвілі.

Яна сказала, што Грузія займае праеўрапейскую пазіцыю, і ў выпадку, калі заходнія партнёры краіны ў асобе Еўропы і Амерыкі пачнуць дыялог з Расіяй, тады, вядома, Грузія не застанецца ў баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0