30 лістапада на трасе Р-82, каля аграгарадка Чыркавічы ў Светлагорскім раёне, сутыкнуліся два аўтамабілі. У выніку міліцэйская машына апынулася перакуленай у кювеце, паведамляе «Ранак».

Аўтамабіль ВАЗ Светлагорскага аддзела Дэпартамента аховы, у якім знаходзіліся два супрацоўнікі і службовы сабака, рухаўся з боку Парыч. З боку Жлобіна да скрыжавання пад'язджаў пазадарожнік БМВ. Выязджаючы на галоўную дарогу, кіроўца «бумера» зачапіў жыгулі.

Ад удару ВАЗ вылецеў у кювет і перакуліўся. Людзі не пацярпелі, але сабака па мянушцы Гера атрымаў нязначныя траўмы, бо яго выкінула з салона аўтамабіля.

На месцы аварыі неўзабаве з'явіліся супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Ім трэба будзе разабрацца, хто ўсё ж вінаваты ў здарэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0