Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Бэрнд Шустэр адпраўлены ў адстаўку.

Новым трэнерам каралеўскага клуба прызначаны Хуандэ Рамас, паведамляе Прессбол.

Ураджэнец баварскага Аўгсбурга Бэрнд Шустэр кіраваў мадрыдскім клубам з лета 2007 г. Прывёў яго ў першы свой сезон «Рэал» да чэмпіёнства ў 2008 г., але гэта сезон пачаўся не зусім удачна.

«Мерынгі» выбылі з каралеўскага Кубка, саступіўшы камандзе трэцяга дывізіёна, а ў мінулую нядзелю прайгралі на сваім полі «Севільі» - 3:4, гэта была трэцяя параза ў чатырох апошніх матчу чэмпіянату.

Пасля 14 тураў ідзе толькі на пятым месцы ў чэмпіянаце Гішпаніі, на дзевяць пунктаў адстаючы ад свайго заклятага ворагу - «Барселоны».

Нагадаем, таксама, што мадрыдскі клуб быў супернікам БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Беларусы двойчы прайгралі - 0:2, 0:1.

Заўтра, на «Санцьяга Бернабеў» у заключным туры ЛЧ «Рэал» згуляе з «Зенітам»,

а 14 снежня - суперкласіко: «Барселона» - «Рэал».

***


Хуандэ Рамас, uefa.com

Хуaндэ Рамас нарадзіўся ў 1954 г. у Сьюдад‑Рэале.

Трэніраваў «Левантэ», «Лагроньес», «Лерыду», «Райо Валекана», «Рэал Бэціс», «Малагу», «Эспаньёл» ды інш.

Вядомасць да яго прыйшла, калі ўзначаліў «Севілью» (2005—2007), з якой двойчы выйграваў Кубак УЕФА (2006, 2007).

Улетку 20007 г. Рамаса запрасілі ў «Тотэнхэм». У першы сезон «габрэі» занялі 11‑е месца ў чэмпіянаце Англіі, а сёлетні сезон пачалі надзвычай няўдала, пасля васьмі тураў у «Тотэнхэма» было толькі два пункты і апошні радок.

Рамаса звольнілі, а клуб з паўночнага ўсходу Лондана ўзначаліў Хары Рэднап. Цяпер, пасля 16 тураў, у «шпораў» 15-е месца і 18 пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?