кадр з відэатрансляцыі

Паўабаронца мадрыдскага «Рэала» і зборнай Харватыі Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года па версіі штотыднёвіка France Football.

Модрыч у маі выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў, а ў ліпені са зборнай Харватыі дайшоў да фінала чэмпіянату свету.

Увосень Модрыч быў прызнаны гульцом года па версіі ФІФА.

З 2008 года «Залаты мяч» атрымлівалі толькі Крышціяну Раналду і Ліянэль Месі: у кожнага з іх па пяць узнагарод

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна