Амерыканскі пісьменнік Джэймс Фрэй стаў лаўрэатам антыпрэміі за найгоршае апісанне сэксу ў літаратуры 2018 года. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Узнагароду аўтару прысудзілі за раман «Кацярына». На думку членаў журы, у апісаннях Фрэя настолькі шмат «доўгіх сумнеўных эратычных пасажаў», што пісьменнік мог бы выйграць прэмію «яшчэ некалькі разоў». Асабліва суддзі адзначылі сцэну апісання сэксу галоўных герояў у ваннай у Парыжы.

«Асляпляльны надзвычайны непераадольны выбух белізны. О божа. […] Мы абое стогнем, вочы, сэрца, душы, цела адзіныя. Адзіныя. Белы. О божа. […] Я заплюшчваю вочы, выдыхаю. […] Я прытуляюся да яе, абое дыхаем цяжка, я ўсё яшчэ ўнутры яе, пасміхаюся», — цытуе Фрэя выданне.

У шорт-ліст аўтараў, што кепска апісалі сэкс, увайшоў, дарэчы, Харукі Муракамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0