У Барысаве выбухнуў дом, пацярпеў адзін чалавек, паведамляе МНС.

Сёння ў 15:56 у МНС ад відавочцы паступіла паведамленне пра выбух дома на вуліцы Адамовіча. Ратавальнікі знайшлі пацярпелага. Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу.

Пажар быў аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына здарэння высвятляецца. Дом не прыдатны для далейшага пражывання, пашкоджаны легкавы аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0