Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях Еўропы і краін Усходняга партнёрства Джордж Кент назваў «слушнай ідэяй» прапанову блакаваць расійскія судны з Азоўскага мора ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны ў Керчанскім праліве.

«Магу спаслацца на нямецкіх палітыкаў, заходнія краіны павінны агаварыць магчымасць блакавання расійскіх суднаў у іншых морах. Гэта слушная ідэя», — цытуе яго заяву Громадське.

Кент адзначыў, што ў найбліжэйшы час міністры замежных спраў краін НАТА павінны абмеркаваць пытанне ўвядзення новых санкцый супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0