photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 11—13 снежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, месцамі туман. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°C, днём 0 — плюс 2°C.

12 снежня па краіне воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах месцамі невялікі мокры снег, дождж. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску 12 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж), днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°C, днём плюс 1—3°C.

13 снежня па краіне пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ва ўсходніх раёнах на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 1°C, днём мінус 2 — плюс 3°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0