На вуліцы Купрэвіча ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Аляксандра Махнача (1918-2006), прафесара, доктара геолага-мінералагічных навук, акадэміка НАН Беларусі. Аляксандр Махнач - выбітны беларускі геолаг, шырока вядомы спецыяліст у галіне геалогіі і пошукаў карысных выкапняў. Беларускі навукоўца з’яўляўся акадэмікам Расейскай акадэміі прыродазнаўчых навук, займаў пасаду ганаровага прэзідэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі адбылося 8 снежня. Зрабіў дошку аўтар “Звона свабоды” скульптар Алесь Шатэрнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?