Першы год працы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» быў удалым, заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН яго дырэктар Агнешка Рамашэўская.

«Мінулы год ацэньваю вельмі добра. Мы зрабілі тое, што хацелі, выканалі пастаўленыя перад сабою задачы», — сказала А.Рамашэўска.

Паводле яе слоў, цяпер на тэлеканале ў Польшчы працуюць прыкладна 70 супрацоўнікаў, у Беларусі — каля 120.

«Гэта і журналісты, і рэжысёры, і мантажоры, і аператары.

У нас у Беларусі некалькі карэспандэнцкіх пунктаў»

«У нас шмат добрых таленавітых супрацоўнікаў. Калі падумаць, што большасць нашых журналістаў не з’яўляюцца тэлевізіёншчыкамі і яшчэ паўтара гады таму не працавалі на тэлебачанні, а сёння яны ўжо робяць даволі прафесійныя праграмы, то гэта цуд», — сказала дырэктар канала.

Згодна з праведзенымі даследаваннямі, зазначыла дырэктар тэлеканала,

«Белсат» глядзяць прыкладна 200 тыс. беларусаў. «За тры месяцы вяшчання з «Сірыуса» — гэта шмат.
Я гэтымі вынікамі вельмі задаволена», — сказала А.Рамашэўска.
Паводле яе слоў, час вяшчання тэлеканала складае шэсць гадзін і пакуль павялічваць яго не плануецца.
«Гэта залежыць ад фінансавых магчымасцей. Але з часам, магчыма, колькасць гадзін будзе павялічана», — паведаміла А.Рамашэўска.

Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь» было падпісана 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». 10 снежня 2007 года з выпуску навінаў пачалося тэставае вяшчанне «Белсата». Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0