Каля будынку МУС і КДБ адбылася акцыя актывістаў незарэгістраванагу руху «Маладая Беларусь».
Апранутыя ў паласатыя робы яны прайшліся з шыльдачкамі «Я — незалежны журналіст», «Я — актывіст незарэгістраванай арганізацыі».
Байцы спэцназу міліцыі абкружылі ўдзельнікаў акцыі і потым выціснулі ў бок вуліцы Камсамольскай, а затым у двор будынку КДБ па Менскай вобласьці.