Ва УПЦ КП заявілі, што гатовыя часова адкласці просьбу аб прызнанні Украінскай царквы ў якасці патрыярхата.
«Улічваючы ўсе абставіны, наша Царква гатовая, калі гэта спатрэбіцца, на час адкласці просьбу аб прызнанні сваёй вартасці Патрыярхата, захоўваючы гэта найменне ва ўласных межах і для ўнутранага спажывання», — гаворыцца ў паведамленні.
Аднак, ва УПЦ КП адзначылі, што статус патрыярхата для Украінскай царквы быў бы абсалютна справядлівым, гістарычна абгрунтаваным, i апраўданым.
Паводле СМІ, Канстанцінопаль збіраецца даць аўтакефалію УПЦ на чале з мітрапалітам, а не патрыярхам.