У вёсцы Белавусаўшчына на Пружаншчыне падчас пажару згарэў апошні будынак — сыраварня, пабудаваная ў першай палавіне 19-га стагоддзя, але засталіся сцены, кажа мясцовы паэт-пчаляр, краязнавец Мікола Папека ў каментары «Радыё Рацыя»:

— Гэта сядзіба, якая належала ў свой час Швыкоўскім — вядомаму пружанскаму роду. Тут знаходзіліся дзве свінафермы, дзве фермы для кароў, канюшня, вінакурня, сыраварня. Адзін з першых трактараў у Пружанскім раёне з’явіўся тут.

Паводле мастака Андрэя Лычкоўскага, гэта забудова магла быць спачатку капліцай-склепам, выкананай у архітэктурным стылі позняй готыкі. Пасля была разрабавана расейцамі. Пазней новымі пакаленнямі нашчадкаў ператворана ў сыраварню. Неабыякавыя грамадзяне спадзяюцца, што ўлада прыме меры па захаванні апошняга архітэктурнага шэдэўра, які застаўся ад сядзібы Швыкоўскіх у Белавусаўшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0