Супрацоўнікі спецназу міліцыі затрымалі некалькі праваабаронцаў і актывістаў моладзі БНФ.

На Кастрычніцкай плошчы

Алесь Бяляцкі, Франак Вячорка, Антон Койпіш, Сяржук Карповіч, Сяржук Семянюк,
апранутыя ў белыя камізэлькі з надпісам: «60 гадоў гадоў агульнай Дэкларацыі правоў чалавека», раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэкларацыі правоў чалавека.

Ледзь яны пачалі раздаваць брашуры, як іх затрымалі міліцыянты і адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менска. Таксама былі затрыманыя Сяржук Сыс, Уладзь Лабковіч, Ірына Тоўсцік, Марына Статкевіч, Алег Мацкевіч.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0