EADaily: «Расія не атрымлівае ніякай карысці ад субсідзіравання Беларусі»

Вядучы эксперт Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў МГІМО (у) МЗС Расіі Міхаіл Аляксандраў лічыць, што заява Лукашэнкі аб цане на газ — шантаж Расіі, і на самай справе не Расія, а Беларусь атрымлівае прывілеі ад саюза з Расіяй у аднабаковым парадку. «Беларусь заяўляе пра тое, што з'яўляецца суверэннай дзяржавай. Лукашэнка на кожным кроку пра гэта кажа. Але суверэнная дзяржава павінна сама сябе забяспечваць, так што няма чаго прасіць грошы ў Расіі. Мы і так субсідуем Беларусь у велізарных маштабах, але ніякай карысці ад гэтых субсідый мы для сябе не атрымліваем. Лукашэнка не зрабіў для нас нават такой дробязі, як прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Ён працягвае гульні з НАТА і ЕЗ, не падтрымлівае нас у розных крызісных сітуацыях. У Сірыі яго таксама не відаць. Як мы павінны на гэта рэагаваць? Я лічу, што мы на гэты шантаж паддавацца не павінны. Хочаце каб мы дапамаглі? Тады для пачатку прызнайце Паўднёвую Асецію і Абхазію, накіруйце хоць бы свой паліцэйскі кантынгент у Сірыю, каб падтрымліваць нашу міратворчую аперацыю там. А з выкачваннем з Расіі рэсурсаў і грошай без якой-небудзь аддачы трэба заканчваць. Трэба наогул спыніць льготныя пастаўкі і перавесці ўсё на чыстую манету. Беларусь у нас купляе ўсё па сусветных цэнах, а мы потым можам выплачваць датацыі, эканамічна дапамагаць, даваць крэдыты. Але не проста так, а за рэальныя саюзніцкія паводзіны», — перакананы Аляксандраў.

Вечерняя Москва: «З Беларуссю сябраваць цяжка, але трэба»

«Давайце прызнаем: у Расіі цяпер не так шмат хаўруснікаў. Па пальцах пералічыць. І ўсе гэтыя хаўруснікі з намі сябруюць толькі таму, што мы іх у той ці іншай ступені кормім. Танны газ. Адкрытасць межаў для працоўных мігрантаў. Вайсковыя базы на тэрыторыі — каб у выпадку канфлікту абараніць (як, напрыклад, у выпадку з Арменіяй). Мы для сяброў — гэта вялікі рускі мядзведзь, які дзеліцца мёдам. А калі не будзе дзяліцца, то навошта такі сябар? Трэба шукаць новага! Украіна і Грузія — знайшлі. Мы баімся, што знойдуць і іншыя. Адсюль і танны газ, і ўсё іншае. Пры гэтым, трэба разумець, што і ў сяброў, хай і моцна залежных, ёсць гонар. Лукашэнка, напрыклад, не раз абураўся расійскімі міністрамі, якія гадзінамі трымаюць сваіх беларускіх калегаў у прыёмнай, як падначаленых. А ў нас жа з 1995 года — Саюзная дзяржава».

Взгляд: «Лукашэнка разумее часовы і выпадковы характар узнікнення Беларусі»

«Як рускі, як савецкі чалавек ён не можа не разумець часовы і выпадковы характар ​​узнікнення Рэспублікі Беларусь. Як і тое, што беларусы і рускія — гэта частка аднаго вялікага народа. І вяртанне да адзінства будзе дабром і для іх саміх, і для рускага свету. Таму Лукашэнка і вядзе краіну па шляху інтэграцыі ў рамках Еўразійскага саюза. Але адначасова як прэзідэнт незалежнай дзяржавы ён не можа сказаць самому сабе і сваім грамадзянам: усё, мы пагулялі ў незалежнасць, адседзеліся ў «хатцы», цяпер Расія ўжо не развальваецца, яна выйшла са смуты, давайце аб'ядноўвацца.

Адсюль і дваістасць яго дзеянняў. Ён кажа пра тое, што разам ваявалі з Нямеччынай, і хоча такі ж кошты на газ, як на Смаленшчыне, але пры гэтым не гатовы адмаўляцца ад суверэнітэту. Яго можна зразумець — па-чалавечы і нават палітычна. Але прымаць рашэнне ўсё адно давядзецца. Цяпер Лукашэнку 64 гады, да моманту стварэння адзінага рынку ЕАЭС яму будзе 71.

Вядома, Бог яму можа даць і 80, і 90 гадоў жыцця. Але пытанне поўнага ўз'яднання Расіі і Беларусі, вядома, павінна вырашыцца пры жыцці Лукашэнкі», — піша Взгляд.

НСН: «Лукашэнка паспрачаўся з Пуціным пра газ, забыўшыся, што нафта для яго важнейшая»

Вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў у эфіры НСН заявіў, што ў першую чаргу Беларусі трэба думаць пра зніжкі на нафту, а не спрачацца пра газ.

«Лукашэнка, я думаю, цісне на тое, што цана расійскага газу павінна быць у Беларусі такой жа, як у расійскіх рэгіёнах, гэта значыць каля 50-70 даляраў за тысячу кубоў. <…> Складана знайсці тавар, які Беларусь экспартуе ў іншыя краіны, але нам прадае танней. Я думаю, што Беларусі моцна ціснуць на гэта не трэба, ім цяпер важней атрымаць пэўныя саступкі падатковыя ў нафтавай галіне. А ўжо газавае пытанне для іх пакуль што другаснае», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?