Беларусь дабіваецца не кампенсацыі Расіяй падатковага манеўру ў нафтавай галіне, а захавання цяперашніх умоў. Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, паведамляе БелТА.

«Мы лічым, што гэта не кампенсацыя, а захаванне тых базавых умоў, якія Расія нам прапанавала, з якімі мы пагадзіліся, і ў аднабаковым парадку мяняць правілы гульні ў рамках саюзніцкіх адносін і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза мы лічым няправільным», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0