Кіраўніцы прэс-службаў адміністрацыі прэзідэнта Грузіі, міністэрства абароны і Службы падаткаў зняліся для рэкламы расійскага маянэзу. Фота рэкламы апублікавалі ў фэйсбуку і на сайце часопіса City, але пасля хвалі крытычных каментароў яго выдалілі.
Аказалася, што чыноўніцы проста не ведалі, што здымаліся ў рэкламе расійскага брэнда. Яны думалі, што маянэз з'яўляецца ўкраінскім. Больш за тое, яны не ведалі, што гэта рэклама. Першапачаткова была дамоўленасць на навагоднюю фотасесію.
Кіраўніцы прэс-службаў грузінскіх дзяржаўных ведамстваў сцвярджаюць, што для іх стала нечаканасцю, калі яны прыйшлі і пабачылі, што павінны ўдзельнічаць у рэкламе.
Аднак рэдактар часопіса City Эка Хаперыя заяўляе, што чыноўніцы ведалі пра рэкламу маянэза, а брэнд стаў спонсарам пераднавагодняй рубрыкі выдання.