Камітэт Дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў выкананне даручэнняў Лукашэнкі аб стварэнні і рэканструкцыі вытворчых магутнасцяў і забеспячэнні эфектыўнай работы прадпрыемстваў.
Высветлена, што ўкладанне больш за $1 мільярда інвестыцый у мадэрнізацыю 6 арганізацый чаканага выніку пакуль што не прынесла. Усе інвестпраекты рэалізаваны з адставаннем ад запланаваных тэрмінаў. Вытворчасці загружаныя толькі часткова, асобныя з іх выкарыстоўваюцца неэфектыўна. У арганізацыях маюцца праблемы з пагашэннем інвестыцыйных крэдытаў, збытам прадукцыі. Дзейнасць усіх вывучаных прадпрыемстваў неэфектыўная і стратная.