Служба бяспекі інфармацыі Чэхіі (BIS), падводзячы вынікі сваёй працы за пяць гадоў, паведаміла, што прадухіліла дзейнасць дзясяткаў расейскіх і кітайскіх шпіёнаў, а таксама раскрыла сетку адной з расейскіх спецслужбаў. Заява кіраўніка арганізацыі Міхала Коўдэлкі апублікавана на сайце ведамства.
«У нас быў выключна паспяховы перыяд супрацоўніцтва з чэшскімі сіламі бяспекі і замежнымі партнёрамі», — канстатаваў ён. Па словах кіраўніка чэшскай спецслужбы, за апошнія пяць гадоў яго ведамства прадухіліла і спыніла дзейнасць «дзясяткаў расійскіх і кітайскіх супрацоўнікаў разведкі альбо рэкамендаваўшы не даваць ім акрэдытацыю, альбо выслаўшы іх, выкарыстоўваючы так званы ціхі метад».
У пачатку гэтага года BIS здала справу аб «паспяховым раскрыцці разведвальнай сеткі адной з расійскіх спецслужбаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі нашай краіны, і цалкам паралізавала яе дзейнасць», паведаміў Коўдэлка, не раскрываючы падрабязнасцяў.
У папярэднім дакладзе BIS гаварылася аб хакерскіх нападах з боку Расіі на МЗС і Мінабароны краіны. «Чэшская Рэспубліка застаецца мэтай дзеянняў Расеі, якія з'яўляюцца часткай агульнай гібрыднай стратэгіі, нацэленай супраць NATO і Еўрасаюза», — адзначала чэшская спецслужба.