kremlin.ru

kremlin.ru

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў на саміце «Украінскі шлях у НАТА» ў Кіеве, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін называў Украіну штучным утварэннем і памылкай гісторыі на пасяджэнні Рады НАТА — Расія ў 2008 годзе, піша УНІАН.

«Гэта не была адкрытая сустрэча, але не будзе вялікім грахом, працытаваць, што сказаў прэзідэнт Пуцін саюзнікам НАТА ў час Рады НАТА-Расія, спрабуючы як заўсёды вучыць і павучаць: «З кім вы ўзаемадзейнічаеце, з Украінай? Гэта не краіна, гэта штучнае ўтварэнне, гэта нейкая памылка гісторыі, вы ведаеце, гэта ненармальна». І ўсе глядзелі адзін на аднаго і думалі: што ён кажа?» — падкрэсліў ён.

«(Члены НАТА) не маглі паверыць, можа, не зразумелі штосьці, але мы былі сярод нешматлікіх, хто сказаў, не, ён гэта мае на ўвазе», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы.

«2008-ы год не тычыўся Украіны, а Грузіі. Але пазней гэта была Украіна — гэта быў Крым. Ізноў, тыя, хто ўспрыняў гэта як нечаканасць, гэта былі не мы. Мы сказалі: вы не павінны дзівіцца, бо гэта было зроблена у Грузіі, і з гэтай нечаканасцю пагадзіліся», — сказаў Лінкявічус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0