Разумны гадзіннік цалкам кантралюецца са смартфонаў бацькоў праз спецыяльны дадатак. Месцазнаходжанне і гісторыю перасоўванняў дзіцяці можна ў любы момант убачыць дзякуючы трэкінгу.

Дзіця можа патэлефанаваць толькі дазволеным бацькамі кантактам, а таксама зладзіць з імі відэачат. На час заняткаў або ціхай гадзіны бацькі могуць дыстанцыйна пераводзіць гадзіннікі ў рэжым «на занятках», а ў выпадку экстранай сітуацыі дзіця можа скарыстацца трывожнай кнопкай SOS, апавяшчаючы адразу ўсіх «падпісаных» на яго дарослых.

Галасавы памочнік Аліса ў Elari KidPhone 3G гатовы адказваць на пытанні дзіцяці, умее рашаць матэматычныя задачы, гуляць у гарады, словы, «Заалогію», «Адгадай песню» і іншыя гульні, загадваць загадкі, жартаваць і распавядаць казкі.

Каманда Яндэкса навучыла Алісу лепш разумець дзіцячую гаворку і прапаноўваць кантэнт, які падыходзіць дзецям. У бліжэйшыя месяцы магчымасці Алісы будуць яшчэ больш пашыраны, у тым ліку яе навучаць беларускай мове.

Elari KidPhone 3G прадаецца ў салонах электронікі «5 элемент», «Связной», «Евросеть», «Техноплюс», а таксама ў інтэрнэт-гіпермаркеце «21 век».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?